Юныя зорачкі на творчым Алімпе

Важнае Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Залаты фонд лепшых вучняў дзіцячых школ мастацтваў Дзятлаўшчыны папаўняецца штогод.

Яны прадстаўляюць установы адукацыі на раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях і конкурсах і радуюць сваімі перамогамі.

Гэтыя перамогі сталі падставай для рашэння савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі для аказання ім матэрыяльнага заахвочвання ў памеры 10 базавых велічыняў з уручэннем пасведчання спецыяльнага фонду.

Імі сталі навучэнцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў:

Дзяніс Гуговіч (гітара) – дыпламант II ступені VII Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Новыя вяршыні-2021”, узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені на міжнародным конкурсе гітарыстаў “Рэнесанс гітары”, дыпломам лаўрэата I ступені на міжнародным фестывалі мастацтваў “#BYFEST”, дыпломам лаўрэата I ступені на рэгіянальным конкурсе “Пяе над Шчараю гітара”, стаў дыпламантам I ступені на міжнародным фестывалі-конкурсе “ЛьВёнок-2021”;

Дзмітрый Авярчук (гітара) заваяваў дыплом ІІ ступені ў VIII Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок-2021”; актыўны ўдзельнік у канцэртнай дзейнасці школы і раёна ў саставе ансамбля “Віва”;

 Юлія Болбат (скрыпка) – за перамогу ў VII Міжнародным фестывалі-конкурсе “Новыя вяршыні-2021” –  дыплом лаўрэата II ступені, дыплом лаўрэата I ступені ў міжнароднай тэарэтычнай алімпіядзе “ДоРэМі”, дыплом лаўрэата III ступені ў міжнародным інтэрнэт-конкурсе “Ільвяня запрашае сяброў”, дыплом лаўрэата III ступені ў VI Міжнародным фестывалі мастацтваў “#BYFEST”, дыплом III ступені ў XXVII адкрытым абласным конкурсе імя К. Горскага.

Юлія таксама з’яўляецца ўдзельніцай узорнага ансамбля скрыпачоў “Зорачкі”;

Уладзіслаў Русін (баян) – званне дыпламанта ІІ ступені ў VII Міжнародным фестывалі-конкурсе “Новыя вяршыні-2021”. Прыступкамі да поспеху юнага баяніста сталі і іншыя дасягненні: дыпламант ІІІ ступені міжнароднага фестывалю-конкурсу “Палітра зорак”, дыплом І ступені IX Рэгіянальнага конкурсу беларускай творчасці “Лянок”, лаўрэат ІІІ ступені II Міжнароднага разнажанравага конкурсу “LETOSTAR in Slovenia-2021”.

Навучэнцы Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў :

Ангеліна Кардаш (саксафон) –  дыплом II ступені  IV Міжнароднага конкурсу выканальніцкіх відаў мастацтваў “#СЯБРЫ-2021”, дыплом  лаўрэата II ступені ў I адкрытым рэгіянальным фестывалі-конкурсе юных выканаўцаў “Навагодні феерверк” у г. Лідзе, у міжнародным інтэрнэт-конкурсе мастацтваў “Ільвяня запрашае сяброў” у г. Лідзе была ўзнагароджана дыпломам фіналіста, у міжнародным дыстанцыйным конкурсе “TALENTS OF THE 21 CENTURY”  г. Варна, Рэспубліка Балгарыя, стала лаўрэатам I ступені;

Арцём Разанаў (кларнет) – узнагароджаны дыпломам III ступені на міжнародным інтэрнэт-конкурсе мастацтваў “Ільвяня запрашае сяброў” у г. Лідзе, дыпломам лаўрэата III ступені на XXVII абласным адкрытым конкурсе імя К. Горскага ў г. Лідзе, у IV Міжнародным разнажанравым конкурсе  “# СЯБРЫ-2021” у г. Мінску – дыплом II ступені;

Аляксандра Якшук (выяўленчае мастацтва) – у творчым інтэрнэт-праекце “Пакары вяршыню” у г. Іўе атрымала дыплом лаўрэата I ступені, а па выніках фінальнага тура стала ўладальніцай Гран-пры, у II Міжнародным разнажанравым конкурсе “LETOSTAR in Slovenia-2021”,  Рэспубліка Славенія, г. Жалец, была ўдастоена дыплома лаўрэата II ступені.

Лепшыя выпускнікі Дзятлаўскай музычнай школы сталі аднымі з лепшых настаўнікаў ужо сучаснай школы мастацтваў. Андрэй Цыгель і Ларыса Лісоўская працягваюць лепшыя яе традыцыі, а школа ганарыцца поспехамі іх вучняў.

Новыя кадры таксама радуюць творчымі поспехамі і ініцыятывай. Алену Кашко ведаюць у раёне як выдатнага педагога, цудоўнага  музыканта, артыста. Выступленне дзіцячага ўзорнага ансамбля “Зорачкі” ўпрыгожвае большасць раённых святаў і мерапрыемстваў, як і яе сольнае.

Людміла Трафімчык, Юрый Жданюк, Алена Гайдук – біяграфіі гэтых і іншых настаўнікаў Новаяльнянскай ДШМ складаюцца са старонак, прысвечаных іх таленавітым і мэтанакіраваным вучням.

У падзяку за адданасць сваёй справе, невычэрпнай творчасці і працавітасці – перамогі і ўзнагароды іх вучняў.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga