І паглядзець, і набыць, і павучыцца

Важнае Грамадства

На мінулым тыдні ў Дзятлаве распачалі работу перадвелікодныя выставы-кірмашы гатовых кулічоў і неабходных для іх хатняга прыгатавання інгрыдыентаў.

А таксама ў Цэнтры культуры і народнай творчасці напярэдадні Вербнай нядзелі і свята Вялікадня прайшла выстава-кірмаш работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з правядзеннем майстар-класаў.

Сярод тых, хто прыйшоў паглядзець на цікавыя вырабы, былі прадстаўнікі раённых клубных установаў, выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. У рамках выставы прайшоў семінар-практыкум, на якім знаёмілі з традыцыйнымі і нетрадыцыйнымі відамі рамёстваў для падрыхтоўкі да Вялікадня. Таксама расказвалі, якія былі рамёствы раней і ёсць цяпер, што карыстаецца большай папулярнасцю. Акрамя гэтага, на майстар-класах па лозапляценні і вырабе традыцыйных вербаў работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва і майстар з Дварца Сяргей Балыкоў падзяліліся сваім вопытам у стварэнні розных прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У Гезгалаўскім доме рамёстваў на майстар-класах творчая група спрабавала вязаць шыдэлкам, плесці традыцыйныя паясы і ствараць прыгожыя кампазіцыі з выцінанкі.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga