Галоўнае – не разгубіцца

Важнае Здарэнні і бяспека

Юнак з вёскі Засецце вырашыў заправіць бензінам запальніцу.

Кроплі гаручай вадкасці трапілі на правую нагу. Пасля запраўкі хлопец вырашыў скарыстацца запальніцай, што прывяло да ўспышкі. У выніку юнак з апёкамі правай ступні і галёнкі быў дастаўлены ў Дзятлаўскую ЦРБ.

У любой надзвычайнай сітуацыі неабходна своечасова і правільна выконваць пэўны алгарытм дзеянняў. Паспрабуйце хутка скінуць адзенне, якое загарэлася. Пастарайцеся патушыць яго вадой, зямлёй або накрыць шчыльнай тканінай. Калі скінуць адзенне не ўдалося, падайце на зямлю (падлогу) і куляйцеся, пакуль не патушыце полымя. Ні ў якім разе не бегайце, бо полымя разгарыцца яшчэ мацней. Патушыўшы агонь, поўнасцю зніміце рэшткі адзення. Калі вы атрымалі апёкі, накладзіце на пашкоджаныя месцы павязку з бінту або чыстай тканіны. Абавязкова выклічце хуткую дапамогу.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga