Футбол як лад жыцця

Важнае Спорт і турызм

Ужо некалькі гадоў запар  Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа з’яўляецца ўдзельнікам рэспубліканскага праекта “Мой школьны футбольны клуб”.

Установа адукацыі з’яўляецца апорнай у Дзятлаўскім раёне па развіцці футбола.

Для навучэнцаў школы футбол стаў ладам жыцця. Для іх арганізавана аб’яднанне па інтарэсах “Футбол”, факультатыўныя заняткі, ладзяцца турніры. У рамках выканання мерапрыемстваў праграмы выхаваўчай работы ва ўстанове прайшоў “Фестываль футбольных навыкаў”, на які былі запрошаны навучэнцы з Жукоўшчынскага і Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы. На працягу мерапрыемства юныя спартсмены  выконвалі практыкаванні з мячом, паказвалі сваю спрытнасць, хуткасць. Кожны зарабляў балы ў асабістым заліку. Пераможцам сярод хлопчыкаў стаў навучэнец Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы Данііл Раянок, сярод дзяўчынак – Святлана Абухава, навучэнка Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы. У камандным заліку перамагла каманда Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі.

Наталля ВЕРАМЕЙКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: