Дзе можна купацца?

Важнае Да ведама грамадзян

З 1 мая 2022 года ў раёне пачынаецца купальны сезон.

Ён працягнецца да 30 верасня. Згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 10 лютага 2022 года № 73 на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна вызначаны месцы для купання ў летні перыяд. Гэта возера па вуліцы Фогеля ў горадзе Дзятлаве (гарадскі пляж) і возера ва ўрочышчы Рыбакі (пляж санаторыя “Радон”). Астатнія вадаёмы, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, не прызначаны для купання. Наведваць гарадскі пляж можна штодня з 10 да 20 гадзін. У гэты час на ім будуць дзяжурыць матросыратаўнікі.

Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga