Добрыя справы ў Год гістарычнай памяці

Грамадства Свежыя навіны

Педагагічны калектыў, тэхперсанал і вучні Дварэцкай сярэдняй школы актыўна ўключыліся ў вясновыя работы: прыбралі каля падшэфных помнікаў і магіл, навялі парадак на прышкольнай тэрыторыі.

Першакласнікі і навучэнцы 11 класа прынялі ўдзел у акцыі “Дрэва героя” – пасадзілі 9 бярозак у гонар ветэрана Вялікай Айчыннай вайны на “Алеі імя Івана Мікалаевіча Бузука”.

Таксама работнікі школы на канікулах ужо паспелі пасадзіць 3,5 гектара лесу ў Новаяльнянскім лясніцтве. Але самая актыўная работа – удзел у акцыі “Тыдзень лесу”.

Ірына ЛЯЎШУК,
настаўніца  Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: