Час прымаць рашэнне

Важнае Грамадства

Ва ўстановах адукацыі горада Дзятлава прайшлі прафарыентацыйныя сустрэчы прадстаўніка раённага ваеннага камісарыята з выпускнікамі.

У гімназіі № 1 і сярэдняй школе № 1 начальнік групы прызыву на ваенную службу Артур Мелікян расказаў навучэнцам 11-х класаў аб падаўжэнні да чэрвеня тэрмінаў падачы заяў для паступлення ў вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы. Варта адзначыць, што раней дакументы прымаліся да 1 красавіка. Афіцэр яшчэ раз нагадаў старшакласнікам, як стаць курсантам, прадставіў пералік ВНУ і факультэтаў, дзе можна атрымаць ваенную спецыяльнасць, расказаў аб перавагах навучання, быце, грашовым забеспячэнні, правядзенні вольнага часу і далейшых перспектывах юнакоў і дзяўчат, якія выберуць сваёй прафесіяй – абараняць Радзіму. Таксама падрабязна спыніўся на магчымасці атрымання афіцэрскага звання пры навучанні на ваеннай кафедры ў грамадзянскім універсітэце.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga