“Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь !”

Грамадства Свежыя навіны

Пад такой назвай прайшла інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў 7 класа  Дварэцкай сярэдняй школы.

Вучні пазнаёміліся  з гісторыяй узнікнення канстытуцыйнага ладу, структурай сучаснай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, канстытуцыйнымі правамі і абавязкамі грамадзян нашай дзяржавы. Быць грамадзянінам сваёй краіны – гэта значыць быць патрыётам, займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю, справамі даказваць сваю любоў да Радзімы, усведамляць адказнасць за яе лёс, устойлівае і паспяховае развіццё – да такой высновы прыйшлі сямікласнікі. А яшчэ пераканаліся, што немагчыма заставацца патрыётам Айчыны, калі не ведаеш законаў і, найперш, самага галоўнага – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. І вучыцца гэтаму патрэбна з дзяцінства.

Святлана ВІНЦУКЕВІЧ,
класны кіраўнік 7 класа

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga