“Вясновая феерыя” зазірнула ў Дзятлава

Грамадства Свежыя навіны

У рамках абласнога чэленджа-акцыі “Вясновыя кветкі” ў Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў святочны анлайн-брыфінг “Вясновая феерыя”, прымеркаваны да 8 Сакавіка, пад сімвалічнай назвай “Дзяўчаты-прыгажуні”.

Сустрэча сабрала актыўных і крэатыўных навучэнак школ Дзятлаўшчыны, цікавую, пазнавальную праграму для якіх падрыхтавала педагог-арганізатар Ірына Мішчанка.

– Звярніце ўвагу на нашу аўдыторыю, – зазначыла Ірына Анатольеўна. – Яна ззяе сонечнымі промнямі, на маніторах камп’ютараў – кветкі, усё нагадвае пра ўрачыстасць, як і святочныя назвы каманд – “Чырвоныя ружы” і “Жоўтыя лілеі”.

Пасля кароткага вітання Ірына Мішчанка запрасіла дзяўчат-прыгажунь паўдзельнічаць у конкурсах. Камандам былі прапанаваны некалькі іспытаў: інтэлектуальны, на ўважлівасць, музычны і конкурс-арыгамі па вырабе з паперы вясновай кветкі – цюльпана.

З усімі выпрабаваннямі ўдзельніцы каманд справіліся на выдатна. Юныя дзятлаўчанкі атрымалі ад сустрэчы мора пазітыву, цёплыя віншаванні, яркія ўражанні.

Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: