Новыя назначэнні

Важнае Грамадства

3 сакавіка 2022 года старшынёй Новаяльнянскага сельскага выканаўчага камітэта назначана Людміла Аляксандраўна Радзевіч.

Нарадзілася Людміла Аляксандраўна 27 лютага 1979 года ў вёсцы Варакомшчына Дзятлаўскага раёна. Вучылася ў Баранавіцкім дзяржаўным вышэйшым педагагічным каледжы, які скончыла ў 2000 годзе.

Працоўную дзейнасць пачала настаўнікам Новаяльнянскай сярэдняй школы. Затым працавала тут жа на пасадах сацыяльнага педагога, настаўніка-дэфектолага.

У 2013 годзе перайшла на работу ў Новаяльнянскі сельскі выканаўчы камітэт: спачатку галоўным спецыялістам, а з 2017 года – інспектарам сельвыканкама. З красавіка 2021 года да цяперашняга часу Людміла Аляксандраўна часова выконвала абавязкі старшыні Новаяльнянскага сельскага выканаўчага камітэта.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga