Сітуацыю ў краіне-суседцы абмеркавалі прафсаюзы

Важнае Грамадства

У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адбылася дыялогавая пляцоўка з прадстаўнікамі прафсаюзных арганізацый раёна па абмеркаванні сітуацыі ва Украіне і пазіцыі Беларусі ва ўкраінска-расійскім канфлікце.

У якасці экспертаў выступілі старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык, старшыні раённых арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі.

Валерый Макарчык адзначыў, што такія сустрэчы і надалей будуць ладзіцца ў працоўных калектывах Дзятлаўшчыны, каб даводзіць да насельніцтва праўдзівыя факты, супрацьстаяць інфармацыйнай вайне і фэйкам. Ён расказаў прысутным галоўнае: пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі ва Украіне папярэднічала падпісанне Уладзімірам Пуціным указаў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік, заключэнне дагавораў аб сяброўстве з іх лідарамі. Мэтай аперацыі стала выратаванне людзей, якія на працягу 8 гадоў падвяргаліся здзекам і генацыду з боку кіеўскага рэжыму і звярнуліся да Расіі з просьбай аб дапамозе. Сваё рашэнне аб аперацыі па дэміталірызацыі і дэнацыфікацыі Украіны Уладзімір Пуцін патлумачыў у звароце да рускага народа.

Валерый Макарчык таксама падкрэсліў, што Беларусь не збіралася і не будзе ўдзельнічаць у спецыяльнай аперацыі ва Украіне, аднак узмацняе сваю паўднёвую граніцу, каб зберагчы краіну ў цяжкі перыяд, таксама яна робіць усё магчымае, каб дапамагчы бакам канфлікту дасягнуць дамоўленасцяў і спыніць кровапраліццё.

Тым часам, сацыяльна арыентаваная палітыка нашай дзяржавы застаецца нязменнай, мы прадаўжаем ісці сваім шляхам. Санкцыйная палітыка Захаду не спыніць гэты паступальны рух, таму што ідзе пераарыентаванне рынкаў і ўзмацненне эканамічных сувязяў з нашымі ўсходнімі партнёрамі. На фоне гэтай сітуацыі задача беларусаў – не паддавацца на правакацыі, заставацца адзінымі, памяркоўнымі, стрыманымі. Сіла патрыятызму кожнага з нас прапарцыянальна працы, скіраванай на дабрабыт сваёй краіны, – падкрэсліў прафсаюзны лідар раёна.

Свае меркаванні па тэме выказалі і іншыя эксперты і ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі. Сышліся на асноўнай думцы – палітычная і эканамічная сітуацыя з цягам часу стабілізуецца, а ўсім нам трэба, як і раней, старанна працаваць на сваіх рабочых месцах, жыць, гадаваць дзяцей, захоўваць душэўную раўнавагу і не паддавацца на падманы з інтэрнэту.

Ірына СТЫРНІК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: