Школьны мерыдыян

Грамадства Свежыя навіны

Мір – значыць не вайне!

Для навучэнцаў пачатковых класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава была праведзена адзіная  інфармацыйная гадзіна на тэму “Кожны з нас у адказе за мір на вялізнай планеце”. Цэнтрам абмеркавання сталі тэмы: духоўныя каштоўнасці, захаванне нацыянальнай культурнай спадчыны, мір і спакой у грамадстве, грамадзянскасць і патрыятызм. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прыняла старшыня БСЖ школы Жанна Будзевіч. Падчас яго правядзення школьнікі прыйшлі да высновы, што мірнае неба над галавой – самае каштоўнае, што можа мець чалавецтва. Жыць у мірнай краіне –  гэта велізарнае шчасце! У розных кутках планеты і сёння працягваюцца войны. Людзі жывуць у страху і няўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Толькі ў мірны час мы можам атрымліваць добрую адукацыю, не адчуваць ні ў чым патрэбы, жыць дружнай сям’ёй, радавацца кожнаму новаму дню і атрымліваць асалоду ад прыгажосці прыроды. Няхай у нашым агульным доме – Беларусі – заўсёды будзе мір і спакой.

Мы хочам, каб птушкі спявалі

У группе падоўжанага дня 1-4 класаў Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў занятак “Мы хочам, каб птушкі спявалі”, прысвечаны Сусветнаму дню птушак. Так як група рознаўзроставая, старэйшыя дзеці расказвалі пра птушак, аб іх ролі ў прыродзе, першакласнікі выказвалі свае разважанні пра карысць, якую прыносяць птушкі людзям.

З задавальненнем школьнікі прынялі ўдзел у гульні “Пазнай па голасе”, дзе па аўдыёзапісе трэба было назваць птушку, апісаць яе, расказаць пра асяроддзе пасялення, затым распрацоўвалі і агучвалі правілы паводзінаў у лесе. А складзеную “Кнігу скаргаў прыроды” яны вырашылі размножыць і распаўсюдзіць сярод вучняў сваёй школы і мясцовых жыхароў.

Скончыўся занятак флэш-мобам “Што вабіць птушку…”.

Жанна БУДЗЕВІЧ,
настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава
Вольга СЯМАШКА,
выхавальніца ГПД Дварэцкай сярэдняй школы



Теги: