Радасць духоўнага слова

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Як гаворыцца ў Бібліі, “не хлебам адзіным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам Божым”.

Святое Евангеліе, Біблія, Псалтыр, Жыціі Святых, Малітваслоў – гэта кнігі ратавання і суцяшэння ў цяжкія хвіліны жыцця чалавека і ў паўсядзённасці.

Ужо стала добрай традыцыяй у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ладзіць Дзень праваслаўнай кнігі. На гэты раз пад назвай “Радасць духоўнага слова” ён быў прысвечаны 1030-годдзю з часу заснавання Беларускай праваслаўнай царквы. Аддзелам абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі была праведзена гадзіна духоўнасці “Каб жыць у веры і еднасці”, арганізавана сустрэча з клірыкам сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава святаром Аляксеем Сцепановічам. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення праваслаўя на беларускай зямлі, з праваслаўнымі кнігамі, рэлігійным кірункам у вядомых класікаў рускай літаратуры.  Да прагляду была прапанавана выстава-панарама духоўнай літаратуры “Цуды праваслаўя”, адбыліся паказы відэаролікаў “Адраджэнне. Беларускі экзархат”, “Францыск Скарына”, прэзентацыі “Дзятлаўшчына праваслаўная”. Напрыканцы мерапрыемства айцец Аляксей правёў станоўчую гутарку, пакінуўшы ў душах шмат пазітыўных эмоцый, умацаваўшы веру ў Бога і лепшыя чалавечыя якасці.

Алена ЯКАЎЧЫК,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga