Першыя крокі да афіцэрскага звання

Галоўнае Грамадства

У школах горада Дзятлава з навучэнцамі старэйшых класаў праводзіцца прафарыентацыйная работа па паступленні ў вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы.

Так у гімназіі № 1 начальнік групы прызыву на вайсковую службу райваенкамата Артур Мелікян расказаў будучым выпускнікам, што неабходна рабіць на пачатковым этапе, каб стаць курсантам. У сваю чаргу, выкладчык факультэта сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Анастасія Перхава больш падрабязна спынілася на ўмовах паступлення і працэсе навучання ў адной з найбуйнейшых ВНУ краіны. Афіцэр паказала навучэнцам прэзентацыйны ролік, пералічыла факультэты, спецыяльнасці і спецыялізацыі акадэміі, адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі прафесарска-выкладчыцкага саставу і багатую матэрыяльна-тэхнічную базу навучальнай установы. Расказала таксама аб грашовым забеспячэнні і бытавых умовах курсантаў, спартыўным і культурна-масавым жыцці будучых афіцэраў у вольны ад вучобы час, адзначыла абітурыентаў, якія маюць перавагу пры паступленні, прадставіла партрэт выпускніка-афіцэра і яго далейшыя перспектывы.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: