Кніга месяца

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы – цэнтры экалагічнай  культуры  працягвае работу крэатыў-праект “Чытацкае  журы”.

У сучасных умовах бібліятэка займаецца не толькі выдачай кніг, але і актыўнай рэкламай бібліятэчнага фонду, прапагандай і папулярызацыяй кнігі.

Сёння кніжныя выставы разнастайныя па форме і змесце, але галоўнай іх мэтай застаецца прыцягненне ўвагі да кнігі, чытання. Менавіта таму крэатыў-праект “Чытацкае журы” – адно з цікавых новаўвядзенняў у рабоце бібліятэкі.

“Чытацкае журы” – гэта конкурс сімпатый чытачоў, калі карыстальнікі выбіраюць з прапанаваных кніг самыя цікавыя. Кніга месяца – гэта тая, якая папулярная менавіта цяпер і годная  ўвагі  большасці кнігалюбаў Гезгалаў.

У выніку праекта ў канцы года будзе абрана 20 самых цікавых кніг.  Складзены рэйтынгавы ліст найбольш папулярных кніг сярод карыстальнікаў бібліятэкі і апублікаваны на сайце Дзятлаўскай раённай бібліятэкі.

Чакаем вас у нашай бібліятэцы!

Марына ГРЭЦКАЯ,
бібліятэкар Гезгалаўскай сельскай  бібліятэкі – цэнтра экалагічнай культуры

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga