“Канстытуцыя. Беларусь. Будучыня”.

Грамадства Свежыя навіны

Пад такой назвай у рамках Тыдня прававых ведаў у Дварэцкай сярэдняй школе прайшла класная гадзіна.

Мэта мерапрыемства – выхаванне прававой культуры, грамадзянскасці і патрыятызму, любові да сваёй Радзімы.

На класную гадзіну была запрошана дырэктар школы Вераніка Пятроўна Фабішэўская, якая сёлета ў саставе дэлегацыі Дзятлаўшчыны слухала Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Палацы Рэспублікі. Вераніка Пятроўна падзялілася сваімі ўражаннямі ад паездкі, закранула моманты, на якія звярнуў увагу Прэзідэнт у дачыненні да моладзі. Паведаміла, што ў Год гістарычнай памяці ўсіх беларусаў, у тым ліку дзятлаўчан, чакае шмат цікавых пазнавальных праектаў па патрыятычным выхаванні, расказала гісторыю правядзення рэферэндуму ў Беларусі, а таксама пра асноўныя змяненні ў Асноўны Закон.

Вучні таксама пачулі інфармацыю пра тое, калі ў Беларусі пачалі адзначаць Дзень Канстытуцыі, узнавілі ў памяці веды аб асноўных сімвалах дзяржавы, зачыталі артыкулы, якія тычацца правоў і абавязкаў грамадзян, паразважалі, чаму Канстытуцыя з’яўляецца Асноўным Законам дзяржавы і мае вышэйшую юрыдычную сілу.

Ірына ЛЯЎШУК,
класны кіраўнік 8 класа Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga