Кацярына Хілімончык: “Мы – за сяброўства і добрасуседства”

Важнае Грамадства

Беларусы не застаюцца абыякавымі да сённяшніх падзей ва Украіне.

Сваім меркаваннем на гэты конт падзялілася першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык:

– Як прадстаўнік моладзі Дзятлаўшчыны, не магу абысці ўвагай складаную сітуацыю ва Украіне. Моладзь – гэта будучыня краіны. Мы выступаем за росквіт і дабрабыт нашай Беларусі, сяброўства і добрасуседства не толькі з братнімі рэспублікамі, але з усім светам. Жадаем спакою на зямлі і дабра ўкраінскаму народу, няхай усё, што цяпер адбываецца там, хутчэй прыйдзе да мірнага фіналу.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga