Хто сапраўдны эрудыт?

Грамадства Свежыя навіны

У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшла інтэлектуальная гульня “Бітва эрудытаў”.

Як расказала загадчыца аддзялення Алена Калюцік, у баталіях на кемлівасць паўдзельнічалі дзве каманды: “Аптымісты” – капітан Іуліянія Шах, а таксама “Умники-разумники” – капітан Віталій Крэйдзіч.

Сябры выпрабоўвалі свае разумовыя здольнасці ў шасці раўндах. Спаборніцтвы завяршыў конкурс капітанаў, у якім Іуліанія і Віталій паказалі аднолькавы вынік.

Нягледзячы на сяброўскую нічыю капітанаў, камандная перамога з невялікай перавагай па агульнай колькасці балаў дасталася камандзе “Аптымісты”.

Наперадзе наведвальнікаў “Праменьчыка” чакаюць новыя інтэлектуальныя баі не толькі паміж сабой, але і з прадстаўнікамі іншых аддзяленняў.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены арганізатарамі мерапрыемства

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramog