Экскурсіі, якія не дадуць забыць

Важнае Спорт і турызм

На Дзятлаўшчыне стартуе акцыя “Нам завешчана памятаць”.

Яе галоўная задача – праз арганізацыю экскурсій па турыстычных маршрутах ваенна-патрыятычнай накіраванасці пазнаёміць прадстаўнікоў прафсаюзных і грамадскіх арганізацый, турыстаў і гасцей раёна з гістарычным мінулым нашага краю, асабліва з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, асобнымі аб’ектамі ваеннай гісторыі, расказаць пра масавы генацыд на дзятлаўскай зямлі. Характэрна, што акцыя сімвалічна стартуе ў Год гістарычнай памяці. Каардынатарам яе выступае сектар спорту і турызму Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, сярод арганізатараў – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, гісторыка-краязнаўчы музей, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, РК ГА “БРСМ”, РА ГА “Белая Русь” і “БСЖ”, раённы савет ветэранаў.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: