Дзякуй за працу!

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

На Дзятлаўшчыне завяршаецца рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”.

Яна праходзіць штогод і працягваецца са снежня па сакавік уключна. На гэты раз старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак разам з намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ірынай Грыбінюковай наведалі малочнатаварныя фермы ў Зачэпічах, Погірах і Краглях у КСУП “Жукоўшчына”. Аператарам машыннага даення Ларысе Сямчонак, Аксане Гузарэвіч, Наталлі Аўсянік і брыгадзіру вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі Надзеі Стэцкай госці падзякавалі за добрасумленную працу, вернасць выбранай прафесіі і роднай зямлі, пажадалі моцнага здароўя, шчасця, поспехаў і дабрабыту, каб яны не страцілі свой энтузіязм і прадаўжалі прыносіць карысць гаспадарцы, а таксама ўручылі падзячныя лісты і памятныя падарункі.

Акрамя гэтага, на фермах Уладзімір Казак і Ірына Грыбінюкова праверылі стан санітарна-бытавых умоваў, наяўнасць спецыяльнага адзення і абутку, разгледзелі пытанні аплаты працы, пацікавіліся ў работнікаў аб праблемах і пажаданнях, “узялі на аловак” усе прапановы, якія паступілі ў час наведвання.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga