Дзеці ўсяго свету плачуць аднолькава

Важнае Да ведама грамадзян

Працоўным калектывам нашай рэспублікі пачалі паступаць звароты-заклікі наконт ваенных дзеянняў ва Украіне.

Ананімныя агітатары, прыкрываючыся “слязамі ўкраінскіх дзяцей”, заклікаюць асудзіць дзеянні Расіі, зноў выкарыстоўваючы методыку двайных стандартаў, уласцівую заходняй дэмакратыі.

Прабачце, калі ўсім нам не змяняе памяць, ваенныя дзеянні ў форме ўзброенай агрэсіі супраць Данецка і Луганска пачаліся на тэрыторыі самой Украіны яшчэ 8 гадоў таму. Ці не пужаліся, ці не плакалі, ці не сядзелі ў падвалах усе гэтыя гады ўкраінскія дзеці. А можа, паміж дзецьмі Данецка і Луганска і іншых абласцей Украіны ёсць нейкая істотная розніца? Мяркую, што яе няма. Дзеці ўсяго свету, у тым ліку Лівіі, Сірыі, Ірака і Афганістана, плачуць аднолькава, яны аднолькава хочуць жыць у нармальных мірных умовах. Чаму іх простае жаданне не ўлічваецца?

Чаму Украіна не пайшла па шляху прызнання аўтаноміі Данецка і Луганска і не спыніла абстрэлы гэтых рэгіёнаў. Тады б усе дзеці краіны-суседкі маглі б мірна спаць, хадзіць у школу і без страху жыць на зямлі сваіх продкаў.

Не паддавайцеся на правакацыі, паверце, гэты канфлікт мог бы быць вырашаны мірным шляхам!

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga