Аналіз плюсаў-мінусаў і прынцыповая ацэнка

Важнае Улада

Вынікі работы ў мінулым годзе былі разгледжаны на сумесным пасяджэнні райвыканкама і сесіі раённага Савета дэпутатаў.

Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, выкананні бюджэта за 2021 год і задачах на 2022 год справаздачу трымалі начальнік фінансавага аддзела і намеснікі старшыні райвыканкама.

Сельская гаспадарка – на кантролі

Тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах 2020 года склаў па выніках 2021 года 102,4 %. Як станоўчы прыклад – работа сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк” – 136,6 % пры заданні 110,8 %.

Тэмп росту валавой прадукцыі галіны жывёлагадоўлі за 2021 склаў 100,6 %, у тым ліку вытворчасці малака – 103,7 %, прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы – 91,8 %, прадукцыі вырошчвання свіней – 97,0 %.

Рост вытворчасці малака забяспечаны СГФ “АграМілк” на 143,0 %, ААТ “Дварэц-Агра” – 101,1 %, КСУП “Жукоўшчына” – 103,5 %, КСУП “Хвінявічы” – 103,9 %. У КСУП “Войневічы” і ААТ “Граніт-Агра” дапушчана зніжэнне да ўзроўню 2020 года.

Прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы за 2021 выраблена 3719 тон або 91,8 % да аналагічнага перыяду 2020 года, атрымана 2988 тон прадукцыі вырошчвання свіней, што складае 97,0 % да леташняга паказчыка. Пагалоўе свіней павялічылася на 364 жывёлы да аналагічнага перыяду 2020 года, атрымана прыплоду парсючкоў – 32 060 жывёлаў.

Тэмп росту валавой прадукцыі раслінаводства за 2021 год склаў 105,1 %. Вышэй за ўзровень 2020 года тэмп росту валавой прадукцыі

раслінаводства ў СГФ “АграМілк” – 137,1 %, КСУП “Войневічы” – 108,5 %, ААТ “Граніт-Агра” – 101,0 %, КСУП “Хвінявічы” – 102,7 %.

Нарыхтавана 3045 тон сена, 111 484 тоны сенажу, 816 тон зернесенажу, 160 205 тон сіласу, засыпана зернефуражу 30 563 тоны. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 39,1 цэнтнера кармавых адзінак.

Сельскагаспадарчымі арганізацыямі, якія не забяспечылі выкананне ўстаноўленага задання па нарыхтоўцы кармоў, праведзена работа па заключэнні дагавораў на набыццё кармоў з траў, вызначаны крыніцы фінансавання.

Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур з кукурузай у вазе пасля дапрацоўкі за 2021 год у сельскагаспадарчых арганізацыях склаў 46,4 тысячы тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці па раёне 26,8 цэнтнера з гектара.

У 2022 годзе сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна плануецца забяспечыць тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах на ўзроўні 106,5 %, у тым ліку ў жывёлагадоўлі – 104,0 %, у раслінаводстве – 110,3 %.

Сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна будзе выраблена малака 56,7 тысячы тон, прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы – 3,8 тысячы тон, прадукцыі вырошчвання свіней – 3,1 тысячы тон, збожжа з улікам кукурузы – 56,0 тысячы тон, рапсу – 7,5 тысячы тон, цукровых буракоў – 34,5 тысячы тон, бульбы – 5,0 тысячы тон, гародніны – 300,0 тон, ільновалакна – 1 617,0 тон, травяных кармоў – 73,0 тысячы тон.

У эканоміцы станоўчая дынаміка

Індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі летась склаў 100,1 %. Забяспечылі выкананне паказчыкаў бізнес-планаў па ІФА ААТ “Дварэцкі льнозавод” і ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”. Крыху “падвялі” ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”, Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”.

Немалаважным фактарам праблемных сітуацый стала высокая канкурэнцыя пры ўдзеле ў тэндарах на пастаўку і тэхнічнае

абслугоўванне абсталявання, невыкананне дамоваў кантрактацыі паставак, зніжэнне колькасці заказаў на пастаўку тавараў.

Па выніках ажыццяўлення знешнеэканамічнай дзейнасці экспарт тавараў па раёне склаў 10,4 мільёна долараў ЗША або 122,2 % да аналагічнага перыяду 2020 года.

Знешні гандаль ажыццяўляўся ў 17 краін свету, асноўныя гандлёвыя партнёры нашага раёна – Расія, Літва, Кітай.

Найбольшую ўдзельную вагу ў экспарце паслуг складаюць турыстычныя – 65,1 % і 20,6 % – паслугі ў галіне аховы здароўя.

Галоўнае месца сярод арганізацый гандлю займае Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства і ТАА “Еўрагандаль”.

Асноўнымі крыніцамі фінансавання інвестыцыйнай дзейнасці раёна сталі ўласныя сродкі арганізацый, удзельная вага якіх у агульным аб’ёме інвестыцый у асноўны капітал склала 53,3 %, за кошт крэдытаў банкаў – 11,6 % і за кошт сродкаў кансалідаванага бюджэту – 11,3 %.

На рынку працы стабільнасць

За студзень-снежань 2021 года таксама забяспечана выкананне:

прагнозных паказчыкаў па ўдзельнай вазе працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; якія маюць дадатковыя гарантыі ў галіне садзейнічання занятасці; па арганізацыі навучання беспрацоўных “пад заказ” наймальніка.

Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 398 грамадзянам, у тым ліку 158 беспрацоўным.

Узровень рэгіструемага беспрацоўя на 1 студзеня 2022 года склаў 0,1 % да колькасці працоўнай сілы.

За 2021 год у раёне зарэгістраваны два выпадкі вытворчага траўматызму: са смяротным зыходам у ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” і з цяжкім зыходам у ТАА “Ізакам”.

Будаўніцтва і сацыяльныя стандарты

За студзень-снежань 2021 года па Дзятлаўскім РУП ЖКГ паказчык па рэнтабельнасці продажаў склаў 9,0 % пры заданні 2,0 %. З чыстымі стратамі спрацавала ААТ “Будкомплекс” (143 тысячы рублёў).

У 2022 годзе працягнецца продаж невыкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомасці камунальнай уласнасці, аўкцыёны, па продажы якіх у 2021 годзе і ў папярэднія гады прызнаныя не выніковымі ў сувязі з адсутнасцю пакупнікоў.

Тэмп росту аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ за студзень-снежань 2021 года склаў 93,6 %. На паляпшэнне жыллёвых умоў накіравана 52 шматдзетныя сям’і. Уведзена ў эксплуатацыю 5 582 квадратныя метры жылля.

Сацыяльны стандарт па бюджэтным забеспячэнні выдаткаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара выкананы на 123,9 %.

Па стане на 1 студзеня 2022 года забяспечана выкананне 9 з 10 мінімальных стандартаў у сферы адукацыі.

Характарыстыка бюджэту раёна

У бюджэт Дзятлаўскага раёна за справаздачны перыяд паступіла 28 250,5 тысячы рублёў уласных даходаў і паступленняў. Забяспечана выкананне ўдакладненага гадавога плана на 102,6 %. Акрамя ўласных даходаў ў бюджэт раёна атрыманы бязвыплатныя паступленні з вышэйстаячага бюджэту. Асноўную долю ў выдатках бюджэту вобласці займае сацыяльная сфера. На яе фінансаванне накіравана 35 676,9 тысячы рублёў.

Бюджэт выкананы з прафіцытам.

На пасяджэнні выканкама былі заслуханы справаздачы шэрагу службовых асобаў, якія дапусцілі невыкананне ўстаноўленых параметраў развіцця – прыняты рашэнні, вызначаны меры адказнасці.

Напрыканцы пасяджэння старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі падзякаваў кіраўнікам арганізацый, прадпрыемстваў і ўстановаў раёна за эфектыўную працу, за тое, што зрабілі ўсё для выканання няпростых задач, якія стаялі перад імі ў мінулым годзе, і выказаў спадзяванне на не менш прадуктыўны 2022 год. Таксама кіраўнік раёна падзякаваў дэпутатам за сумесную плённую работу і пажадаў усім здароўя, поспехаў у працоўнай дзейнасці, сямейнага дабрабыту.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: