Аляксандр Карлюкевіч: «Час нагадаць усяму свету пра тое, што было здзейснена фашыстамі ў Беларусі ў 1941-1945 гадах»

Грамадства Свежыя навіны

Сустрэча прайшла ў рамках дыялогавай пляцоўкі.

Тэма генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны стала асноўнай падчас сустрэчы галоўнага рэдактара выдавецкага дома “Звязда”, старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандра Карлюкевіча са студэнтамі і выкладчыкамі ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сустрэча прайшла ў рамках дыялогавай пляцоўкі “Зберагаючы гісторыю – зберагаем будучыню”.

–  Гэта тэма  асабліва актуальная ва ўмовах сённяшняй міжнароднай сітуацыі, у тых стасунках, у якіх мы знаходзімся ў дачыненні да іншых краін. Прыйшоў час нагадаць усяму свету, у тым ліку Еўропе, Амерыцы, пра тое, што было здзейснена ў Беларусі ў 1941–1945 гадах. Сёлетні год невыпадкова абвешчаны Годам гістарычнай памяці. Мы не раз чулі ад Прэзідэнта краіны, навошта мы падымаем гэтую тэму. Невыпадкова, што аб гэтым  і сённяшняя размова са студэнтамі. Прайшло ўжо шмат гадоў. Пазарасталі партызанскія сцежкі. І мало хто ведае з тых, каму сёння 5-6 гадоў, што адбывалася ў 1941-1944-м на тэрыторыі Беларусі. Дык вось гэтыя сляды трэба ўзнавіць, –  адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. –  І ў гэтым накірунку сёлета вядзецца сур’ёзная праца.

Photo-36.jpgPhoto-39.jpg

Па няпоўным дадзеным, толькі ў лагерах на тэрыторыі Беларусі загінула каля 1,5 мільёна чалавек. Усяго Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара.

– Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь правяла проста каласальнае даследаванне. Апытана каля 13 тысяч чалавек, у тым ліку больш за 7 тысяч – гэта непасрэдныя сведкі тых жудасных падзей, якія адбываліся на нашай зямлі і ў якіх вінаваты фашызм, нацыянал-фашызм, тыя людзі, якія жадалі знішчыць нашу краіну, народ Беларусі. Тэрмін «генацыд» вядомы ва ўсім свеце. Ён вызначаны і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. Сёння трэба яшчэ раз нагадаць, якія мы панеслі страты людскія, маральныя, і гэты след павінен застацца ў гісторыі. Трэба распавесці нашай моладзі, каб яна глыбока ведала і правільна разумела падзеі мінулых дзён, бо, на жаль, у некаторых пакаленнях крыху градус напружаннасці гістарычнай памяці падае, – падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч.

Падчас сустрэчы студэнты і выкладчыкі цікавіліся пытаннямі сучаснага стану беларускага літаратурнага краязнаўства, пашырэння ўжывання беларускай мовы ў грамадстве, выдання кніг аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Photo-51.jpg

– Для моладзі патрэбна данесці як мага больш інфармацыі, якая збіралася пачынаючы з 1944 года. Мы ведаем, што ўжо ў той час працавалі надзвычайныя камісіі ў месцах расстрэлу людзей. Сабраная інфармацыя ўся была выкладзена. Але паступова, з цягам часу штосьці забываецца, прыходзяць новыя палітычныя трэнды. Можна сёння ўжо гаварыць, улічваючы грамадска-палітычную сітуацыю, падзеі апошніх гадоў у палітычным жыцці ў звязку з падзеямі ў Беларусі, што наўмысна робіцца ўсё, каб трагічныя жудасныя падзеі сапраўднага генацыду беларускага народа былі забыты. Гэта недапушчальна, – лічыць Аляксандр Карлюкевіч.

grodnonews.by

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga