Аляксандр Бараноўскі: “Беларусь заўжды адкрыта для мірнага дыялога”

Важнае Улада

Беларусы не застаюцца абыякавымі да сённяшніх падзей ва Украіне.

Сваім меркаваннем на гэты конт падзяліўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Сёння на нарадзе з членамі Савета бяспекі і кіраўніцтвам Савета Міністраў наш Прэзідэнт даў ацэнку ваеннаму канфлікту ва Украіне, яго вытокам і магчымаму развіццю падзей. Я падтрымліваю пазіцыю Аляксандра Лукашэнкі адносна гэтай сітуацыі, лічу, што ў дадзены момант ён адзін з тых, хто можа паспрыяць найхутчэйшаму яе вырашэнню. Доказ таму – першы раўнд перагавораў паміж прадстаўнікамі Расіі і Украіны, які прайшоў на беларускай зямлі і атрымаўся, на здзіўленне некаторых, дастаткова прадуктыўным. Упэўнены, што прадаўжэнне дыялога паміж бакамі пры садзейнічанні нашай краіны будзе.

Беларусь, Расія і Украіна – тры братнія славянскія рэспублікі, тры сястры, якія спакон веку жылі ў міры і ўзаемаразуменні, нонсэнс, што сёння сітуацыя змянілася. Распальванне канфлікту паміж славянскімі народамі патрэбна Захаду, які сваёй безразважлівасцю падштурхоўвае іншыя краіны да дзеянняў. Кіраўнік нашай дзяржавы трапна акрэсліў вытокі складанай сітуацыі ва Украіне, сярод якіх – магутная мілітарызацыя і рэзкая, часам прымусовая, нацыяналізацыя абласцей, якія маюць як украінскія, так і рускія карані.

Пры гэтым Беларусь заўжды адкрыта для мірнага дыялога, гатова дапамагчы сваім славянскім сёстрам дамовіцца паміж сабой.

Безумоўна, дзятлаўчан, як і ўсіх беларусаў, непакоіць сітуацыя ва Украіне, дзе жывуць нашы родныя, сябры, аднакласнікі, і мы раздзяляем імкненне кіраўніцтва Беларусі мірна ўрэгуляваць яе.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: