Абараніце дзяцей або чаму так важная вакцынацыя

Важнае Грамадства

У гісторыі чалавецтва імунізацыя стала адным з найвялікшых дасягненняў медыцыны.

Імунізацыя выратавала мільёны жыццяў, прадухіліла распаўсюджванне хвароб і пажыццёвую інваліднасць у мільёнаў людзей. Пры дапамозе вакцын, рэкамендуемых для дзяцей у планавым парадку, мы можам прадухіліць многія сур’ёзныя дзіцячыя хваробы.

Калі мы захворваем з-за траплення ў арганізм віруса або бактэрыі, то ў адказ на гэта наш арганізм выпрацоўвае антыцелы. Гэтыя антыцелы змагаюцца з вірусам-захопнікам або бактэрыяй-захопнікам (антыгенам) і дапамагаюць нам перамагчы хваробу. Нават пасля таго, як хвароба пройдзе і мы адчуем сябе здаровымі, гэтыя антыцелы звычайна застаюцца ў нашым арганізме і абараняюць нас ад паўторнага заражэння той жа хваробай. Гэта называецца імунітэтам. Але з часам колькасць антыцелаў у нашым арганізме зніжаецца, ад чаго ўзнікае рызыка паўторнага заражэння. Выкарыстанне вакцын –самы эфектыўны спосаб стварыць імунітэт і не дапусціць пакут ад шкодных уздзеянняў хваробы.

Ужо трэці год ва ўсім свеце вядзецца барацьба з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі. Толькі дзякуючы калектыўнаму імунітэту мы можам даць адпор гэтай хваробе.

З 27 снежня 2021 года ў нашай краіне стартавала прышчэпачная кампанія для дзяцей 12-17 гадоў ад COVID-19 . Прышчэпка робіцца кітайскай вакцынай, яна двухкампанентная. Калі вы не зрабілі прышчэпку свайму дзіцяці ад дадзенай інфекцыі, падумайце яшчэ раз. Дзеці пастаянна знаходзяцца ў калектыве, дзе могуць падхапіць “карону”. Дзякуючы прышчэпцы знізіцца да мінімуму рызыка гэтага захворвання, а калі дзіця і захварэе, то ў лёгкай форме.

Алена ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: