З канцэртам – на ўчастак для галасавання

Важнае Культура і адпачынак

Дзень 27 лютага выдаўся ясным і сонечным – такі прыемны “бонус” падрыхтавала для беларусаў надвор’е ў дзень рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Асабліва гэта было дарэчы для артыстаў, якія на свежым паветры дарылі свае песні выбаршчыкам.

На ўчастку для галасавання № 10, што знаходзіцца ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава, канцэртная праграма пачалася ў 11 гадзін – самы бойкі час, калі райцэнтр ужо прачнуўся.

– Са святам! Шчасця вам! Сёння мы выбіраем будучыню нашай краіны, няхай яна будзе мірнай, светлай, шчаслівай! – віталі землякоў артысты Ала Чарняўская, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Чэслаў Свіб.

Над горадам ліліся песні ў іх выкананні пра Беларусь, пра жыццё, пра каханне.

Многія выбаршчыкі, нягледзячы на лёгкі марозік, спыняліся, каб паслухаць, прытанцоўвалі, апладзіравалі.

Выбарчыя ўчасткі ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына і аграгарадку Войневічы. Народны ансамбль песні “Зараначка”

Выбарчыя ўчасткі ў аграгарадках Дварэц і Раготна. Ансамбль песні “Мара” Дварэцкага Дома культуры

Выбарчы ўчастак у аграгарадку Гезгалы. Узорны ансамбль скрыпачоў “Зорачкі” і ўдзельнікі аматарскай творчасці Гезгалаўскага Дома культуры

Выбарчы ўчастак у аграгарадку Вензавец. Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: