Як падзяліць нажытую ў шлюбе маёмасць?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Пытанне: ці можна пры заключэнні пагаднення аб падзеле маёмасці адысці ад роўнасці доляў, напрыклад, 1/4 ці 3/4?

Адказвае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Любоў Аўсіевіч:

Маёмасць, нажытая мужам і жонкай у час шлюбу, незалежна ад таго, на каго з іх яна набываецца ці кім унесены грашовыя сродкі, з’яўляецца іх агульнай сумеснай уласнасцю. Муж і жонка маюць роўныя правы ўладання, карыстання і распараджэння гэтай маёмасцю, калі іншае не прадугледжана шлюбным дагаворам.

У выпадку падзелу маёмасці, якая з’яўляецца сумеснай уласнасцю мужа і жонкі, іх долі прызнаюцца роўнымі, калі іншае не прадугледжана шлюбным дагаворам.

Суд мае права адступіць ад прызнання доляў роўнымі з улікам інтарэсаў непаўналетніх і паўналетніх непрацаздольных дзяцей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, або калі інтарэсы мужа ці жонкі заслугоўваюць увагі. У прыватнасці, доля аднаго з іх можа быць павялічана, калі другі ўхіляецца ад працоўнай дзейнасці ці траціў агульную маёмасць ва ўрон інтарэсам сям’і. Такім чынам, прынцып роўнасці доляў не з’яўляецца абсалютным.

Падзел маёмасці, якая з’яўляецца сумеснай уласнасцю мужа і жонкі, калі іншае не прадугледжана шлюбным дагаворам у адносінах да яе, можа быць выкананы па агульнай згодзе бакоў як у час шлюбу, так і пасля яго скасавання праз заключэнне мужам і жонкай (былымі мужам і жонкай) пагаднення ў пісьмовай форме, якое падлягае натарыяльнаму засведчанню, аб падзеле маёмасці, якая з’яўляецца іх сумеснай уласнасцю.

Пры заключэнні добраахвотнага пагаднення аб падзеле маёмасці муж і жонка могуць самі вызначыць свае долі, якія неабавязкова будуць роўнымі. У такім пагадненні павінны быць вызначаны долі бакоў і ўдакладнена, якая канкрэтна маёмасць належыць перадачы кожнаму. У выпадку недасягнення адпаведнага пагаднення раздзел агульнай маёмасці ажыццяўляецца судом, які сам вызначае па запатрабаванні мужа і жонкі, якая маёмасць належыць перадачы кожнаму з іх.

Звярніце ўвагу!

У састаў маёмасці, якая належыць падзелу, таксама ўваходзяць і агульныя даўгі мужа і жонкі, таму пры засведчанні пагаднення аб падзеле мэтазгодна разам з рэчамі, якія пераходзяць ва ўласнасць кожнага з бакоў, пазначаць і маёмасныя абавязкі перад трэцімі асобамі, якія будзе выконваць кожны з бакоў.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga