Як не заблытацца ў трох разетках

Важнае Здарэнні і бяспека

Калі вы жывяце ў прыватным доме, ствараць яго электрабяспеку даводзіцца сваімі сіламі.

Важна ўлічваць усе нюансы, каб раптоўна не застацца ў доме ці на дачы без электрычнасці.

Запомніце некалькі асноўных правілаў электрабяспекі:

* усе кропкі разбору электраэнергіі ў доме павінны быць злучаны па дзвюх групах: асвятляльныя прыборы і разеткі. Да магутных спажыўцоў электрычнасці павінна быць працягнута свая электраправодка;

* звярніце ўвагу, колькі розных электрапрыбораў адначасова сілкуюцца ад адной разеткі. Калі праз падаўжальнік іх падключана многа, то супраціўленне расце, кантакты пераграваюцца, разетка можа аплавіцца і загарэцца. У гэтым выпадку лепш карыстацца сеткавым фільтрам з цяжкагаручага пластыку, не эканомячы на яго пакупцы. Фільтр павінен мець абарону ад імпульсных скачкоў напружання. Таксама не забывайце, што двайную разетку нельга лічыць больш магутнай, чым адзінарную;

* электрычная пліта, воданагравальнік, пральная машына павінны падключацца праз асобныя разеткі і мець свой аўтамат;

* калі карыстаецеся абагравальнікам, з ім трэба быць асабліва асцярожнымі: упэўніцца, што ён не іскрыць, не мае кепскага паху, выкарыстоўваць на адлегласці ад лёгкаўзгаральных прадметаў;

* не лішнім будзе ўсталяваць у доме прыладу ахоўнага адключэння. Пры ўзнікненні няспраўнасці ў хатняй электрычнай сетцы яна абароніць гаспадароў ад удару токам, разарваўшы электрычны ланцуг.

Вячаслаў ПЯТРАШ,
дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga