Як дапамагаюць сем’ям у цяжкай жыццёвай сітуацыі?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Калі чалавек самастойна не можа пераадолець абставіны, якія пагаршаюць умовы яго жыццядзейнасці ці наогул прадстаўляюць небяспеку для жыцця і здароўя, то лічыцца, што ён трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю.

Пры гэтым ён можа мець праблемы матэрыяльнага, жыллёвага, сацыяльна-псіхалагічнага плана, вырашыць якія без падтрымкі дзяржавы не здольны.

Паказчыкамі таго, што чалавек знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі з’яўляюцца: малазабяспечанасць; адсутнасць пэўнага месца жыхарства; беспрацоўе; наяўнасць інваліднасці; няздольнасць да самаабслугоўвання і страта рухальнай актыўнасці; сямейны недабрабыт, канфлікты, жорсткае абыходжанне; страта сацыяльных сувязяў за час адбывання пакарання ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы, лячэбна-працоўных прафілакторыях, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых, лячэбна-выхаваўчых установах; наяўнасць у сям’і дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, у тым ліку дзіцяці-інваліда; смерць блізкага сваяка ці члена сям’і; нанясенне ўрону ад пажару і іншых стыхійных бедстваў, тэхнагенных катастроф, баявых дзеянняў, актаў тэрарызму, псіхафізічнага гвалту, гандлю людзьмі, супрацьпраўных дзеянняў іншых асобаў.

Самастойна справіцца з такімі жыццёвымі праблемамі даволі цяжка, для большай эфектыўнасці спатрэбіцца дапамога спецыяліста. Яна можа ў сябе ўключаць: кансультацыйна-інфармацыйныя; сацыяльна-бытавыя; сацыяльна-педагагічныя; сацыяльна-пасрэдніцкія; сацыяльна-псіхалагічныя; сацыяльна-рэабілітацыйныя паслугі; сацыяльны патранат; часовы прытулак; пагадзінны догляд за дзецьмі (паслугі няні); паслугі сядзелкі; суправаджальнае пражыванне; догляд за дзецьмі-інвалідамі.

Да ўстановаў адукацыі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі адносіцца сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава. Яго асноўнымі задачамі з’яўляюцца: аказанне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі дзецям, іх законным прадстаўнікам, абарона правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна ненадзейным становішчы, садзейнічанне органам апекі і папячыцельства па ўладкаванні непаўналетніх дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Вольга ЛАМАКА,
загадчыца аддзела па асноўнай дзейнасці СПЦ горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga