Вітаем родную мову

Грамадства Свежыя навіны

21 лютага 2022 года навучэнцы, бацькі, настаўнікі Хвінявіцкага дзіцячага-сада сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел  у Гродзенскім абласным дыктанце “Музей паэта”.

Падчас мерапрыемства ўзгадалі славутых паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, асаблівую ўвагу надалі творчай спадчыне Янкі Купалы.

Мерапрыемства спрыяла папулярызацыі роднай, матчынай мовы. Добры настрой, жаданне паказаць валоданне  беларускай мовай дало добры вынік – усе прысутныя напісалі дыктант на выдатна!

Таццяна ЖЫНКО,
настаўніца Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: