У райвыканкаме — новыя назначэнні

Важнае Улада

16 лютага 2022 года начальнікам аддзела эканомікі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта назначана Вольга Антонаўна Жэлезоўская.

Нарадзілася Вольга Антонаўна 11 лістапада 1987 года ў  гарадскім пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёна. Вучылася ў Навагрудскім гандлёва-эканамічным тэхнікуме, вышэйшую адукацыю атрымала ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце па спецыяльнасці “бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт”, які скончыла ў 2012 годзе.

Сваю працоўную дзейнасць пачала ў 2008 годзе бухгалтарам СВК “Дварэц-Агра”. Затым з 2010 года працавала ў аддзеле падаткаабкладання фізічных асобаў ІМПЗ па Дзятлаўскім раёне на пасадах: дзяржаўны падатковы інспектар, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар, намеснік начальніка.

З 2017 года да цяперашняга часу яна працавала галоўным дзяржаўным падатковым інспектарам упраўлення па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне ІМПЗ па Навагрудскім раёне.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga