Папярэдзіць, каб не быць пакараным

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Па выніках аналізу спажывання электрычнай энергіі энергазабяспечвальная арганізацыя праводзіць рэйдавую работу, высвятляе прычыны змянення спажывання і павелічэння стратаў электраэнергіі, звязаных з яе крадзяжом або няправільнай работай сродкаў уліку.

Рамонт, паверку, аднаўленне, праверку працаздольнасці, планавую замену сродкаў разліковага ўліку (уключна з АСКУЭ – аўтаматычнай сістэмай камерцыйнага ўліку электраэнергіі), вымяральных трансфарматараў току (напружання), прыладаў збору і перадачы даных, каналы сувязі ў межах аб’екта электразабеспячэння і іншыя прылады бяздротавай сувязі для дыстанцыйнага збору даных уліку забяспечвае грамадзянін, індывідуальны прадпрымальнік, які з’яўляецца ўласнікам згаданых сродкаў, або арганізацыя, ва ўласнасці або кіраванні якой знаходзяцца гэтыя сродкі, або энергазабяспечвальная арганізацыя – на аснове дагавору.

Калі ў ходзе праверкі выяўляецца, што спажывец парушае ўмовы дагавору электразабеспячэння або стан прыбораў уліку нездавальняючы, прадстаўнік энергазабяспечвальнай арганізацыі складае акт і выдае прадпісанне аб выпраўленні парушэнняў з указаннем тэрмінаў іх ліквідацыі.

Паважаныя абаненты! Каб не трапіць у падобную сітуацыю, рэгулярна звярайце паказанні на лічыльніках, аналізуйце расход электраэнергіі і аплачвайце яе своечасова, згодна дагавора.

У выпадку выяўлення няспраўнасцяў у рабоце сродкаў уліку або іх схем звяртайцеся ў Дзятлаўскі РЭС або па тэлефонах: 6-79-33, 6-78-55.

Адміністрацыя Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga