Хто павінен прадаставіць падатковую дэкларацыю?

Важнае Грамадства

На пытанні адказвае намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Навагрудскім раёне Іван Баляслававіч Гірык.

Пытанне: хто павінен прадаставіць падатковую дэкларацыю за 2021 год?

Адказ: падатковую дэкларацыю абавязаны прадаставіць фізічныя асобы, якія атрымалі ў 2021 годзе наступныя даходы:

— ад продажу ці іншага выплатнага адчужэння транспартных сродкаў:

* другога і наступных аўтамабіляў, тэхнічна дапушчальная агульная маса якіх не перавышае 3500 кг і колькасць сядзячых месцаў якога, акрамя месца вадзіцеля, не перавышае васьмі, або іншага механічнага транспартнага сродку;

* аўтамабіля, тэхнічна дапушчальная агульная маса якога перавышае 3500 кг (напрыклад, грузавы аўтамабіль);

* аўтамабіля, колькасць сядзячых месцаў якога, акрамя месца вадзіцеля, перавышае восем (напрыклад, аўтобус);

— ад продажу ці іншага выплатнага адчужэння аб’ектаў нерухомасці:

* на працягу пяці апошніх гадоў больш аднаго не завершанага будаўніцтвам капітальнага будынка (збудавання), размешчанага на зямельным участку, прадастаўленым для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, садаводства, дачнага будаўніцтва, у выглядзе службовага надзелу, больш адной кватэры, жылога дома з гаспадарчымі пабудовамі (пры іх наяўнасці), дачы, садовага доміка з гаспадарчымі пабудовамі (пры іх наяўнасці), гаража, машына-месца, зямельнага ўчастка, якія належаць фізічнай асобе на праве ўласнасці (долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць);

* на працягу 2021 года аднаго і больш аб’ектаў нерухомасці, якія не адносяцца да не завершанага будаўніцтвам капітальнага будынка (збудавання), размешчанага на зямельным участку, прадастаўленым для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, садаводства, дачнага будаўніцтва, у выглядзе службовага надзелу, кватэры, жылога дома з гаспадарчымі пабудовамі (пры іх наяўнасці), дачы, садовага доміка з гаспадарчымі пабудовамі (пры іх наяўнасці), гаража, машына-месца, зямельнага ўчастка (напрыклад, гандлёвыя, офісныя і адміністрацыйныя памяшканні);

— ад продажу ці іншага выплатнага адчужэння долі (пая, часткі долі або пая) у статутным фондзе арганізацыі іншай фізічнай асобе;

— даходы, якія атрымалі на працягу 2021 года ў выніку дарэння ў выглядзе нерухомай маёмасці па дагаворы рэнты бясплатна ад фізічных асобаў, па дагаворах, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці, у памеры, які перавышае 7521 рубель, ад усіх крыніц на працягу года.

Выключэнне складаюць даходы, атрыманыя фізічнай асобай ад блізкіх сваякоў і асобаў, якія знаходзяцца з ім у адносінах апекуна, папячыцеля i падапечнага. Такія даходы не прызнаюцца аб’ектам падаткаабкладання падаходным падаткам незалежна ад атрыманага памеру;

— даходы, атрыманыя з-за мяжы або за мяжой:

* падатковую дэкларацыю абавязаны прадаставіць фізічныя асобы, прызнаныя ў 2021 годзе падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь і якія атрымалі ў мінулым годзе даходы з-за ці за мяжой.

Падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь прызнаюцца фізічныя асобы, якія фактычна знаходзіліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у каляндарным годзе больш за 183 дні. Фізічныя асобы, якія фактычна знаходзіліся за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 183 дні і больш у каляндарным годзе, не прызнаюцца падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь.

Пытанне: які апошні тэрмін прадастаўлення дэкларацыі?

Адказ: падатковая дэкларацыя (разлік) па падаходным падатку з фізічных асобаў за 2021 год прадастаўляецца фізічнымі асобамі не пазней за 31 сакавіка 2022 года.

Пытанне: які тэрмін аплаты падаходнага падатку згодна з прадастаўленай дэкларацыяй?

Адказ: падаходны падатак, вылічаны падатковым органам на падставе прадастаўленай фізічнай асобай падатковай дэкларацыі за 2021 год, падлягае выплаце ў бюджэт не пазней за 1 чэрвеня 2022 года.

Пытанне: ці прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за непрадастаўленне падатковай дэкларацыі?

Адказ: парушэнне фізічнай асобай тэрміну прадастаўлення ў падатковы орган (31 сакавіка 2022 года) падатковай дэкларацыі за 2021 год пры наяўнасці падлягаючай аплаце сумы падатку і пратэрміноўцы больш за 3 рабочыя дні і пры адсутнасці падлягаючай аплаце сумы падатку і пратэрміноўцы больш за 12 месяцаў, прадугледжвае штраф у памеры 2 базавых велічыняў з павелічэннем яго на 0,5 базавай велічыні за кожны поўны месяц пратэрміноўкі, але не больш за 10 базавых велічыняў.

Пытанне: у які час і ў якія дні можна падаць падатковую дэкларацыю?

Адказ: падаць падатковую дэкларацыю можна ў панядзелак і чацвер з 8 да 19 гадзін, у іншыя працоўныя дні з 8 да 17 гадзін, у выхадныя дні 19 і 26 сакавіка з 9 да 13 гадзін. Тэлефоны для даведак: 2-25-11, 2-27-55.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga