Бацькам на заметку

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Паважаныя дарослыя!

Хавайце ад дзяцей запалкі, кантралюйце іх паводзіны, сачыце, дзе яны гуляюць.

Калі ўсё ж такі ваша дзіця застаецца дома адно, то абавязкова правядзіце з ім гутарку пра тое, што запалкі – не цацка, растлумачце правілы бяспечнага абыходжання з бытавымі электрапрыборамі і газавым абсталяваннем. Нагадайце, да якіх наступстваў прыводзіць пажар, якія ёсць шляхі эвакуацыі ў выпадку ўзнікнення любой непрадбачнай сітуацыі. Вывучце з дзецьмі на памяць нумары тэлефонаў выкліку экстраных службаў.

Задача бацькоў – паклапаціцца пра бяспеку дзіцяці і самім быць прыкладам для іх.

Дапамога побач

Мабільны дадатак “МНС Беларусі: дапамога побач” распрацаваны для дзяцей, моладзі, дарослых і запатрабаваны не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

Мабільны дадатак уключае:

— інфармацыю аб неспрыяльных і небяспечных метэаралагічных з’явах;

— кароткія інструкцыі, што неабходна рабіць у экстраннай сітуацыі;

— аўдыёпадказкі дзеянняў па аказанні першай дапамогі.

Ратаўнікі працягваюць удасканальваць і развіваць дадатак.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: