Зусім не дзіцячае свавольства

Важнае Здарэнні і бяспека

Чаго толькі не прыдумаюць падлеткі дзеля забавы і вясёлага баўлення часу, аднак не кожны занятак можа пакінуць аб сабе прыемныя ўспаміны, ужо не кажучы пра магчымыя наступствы.

Так, у адзін з вечароў двое непаўналетніх на аўтадарозе Навагрудак-Дзятлава, недалёка ад гарадскога пасёлка Наваельня, наўмысна і без прычыны, грэбуючы правіламі грамадскага парадку, кідалі камяні па машынах, якія праязджалі міма.

Пра наступствы сваіх хуліганскіх паводзінаў на той момант хлопцы не задумваліся, а варта было б! Супрацьзаконная забава прывяла да наўмыснага злачынства – прычынення шкоды чужой маёмасці.

Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь за такія ўчынкі прадугледжана пакаранне ў выглядзе арышту, або абмежавання волі да 3 гадоў, або пазбаўлення волі ад 1 да 6 гадоў.

Ірына ЯНОВІЧ,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga