Як уступіць у валоданне спадчынай?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

На пытанні грамадзян адказвае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі, якая ажыццяўляе дзейнасць у натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна, Жанна Сёмуха.

Пытанне: якія дакументы пацвярджаюць фактычнае ўступленне ў валоданне ці кіраванне спадчыннай маёмасцю?

Адказ: дакумент, які змяшчае інфармацыю аб пражыванні спадчынніка на дзень адкрыцця спадчыны або на працягу шасці месяцаў з дня адкрыцця спадчыны па адным адрасе са спадчынадаўцам або пражыванні ў спадчынным жылым памяшканні (даведкі аб месцы жыхарства і саставе сям’і, аб месцы жыхарства, аб апошнім месцы жыхарства спадчынадаўцы і саставе яго сям’і на дзень смерці і іншыя); даведка аб тым, што ва ўстаноўлены заканадаўствам для прыняцця спадчыны тэрмін спадчыннік карыстаўся спадчыннай маёмасцю, прыняў меры да яго захавання, апрацоўваў зямельны ўчастак, вырабляў бягучы рамонт і іншае мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду па апошнім месцы жыхарства спадчынадаўцы, арганізацыі, якая дала жылое памяшканне, гаражнага, іншага спажывецкага кааператыва; дакумент, які пацвярджае выдаткі на ўтрыманне маёмасці; копія рашэння суда, якое ўступіла ў законную сілу, аб устанаўленні факта прыняцця спадчыны; іншыя дакументы, якія пацвярджаюць фактычнае ўступленне ў валоданне ці кіраванне спадчыннай маёмасцю.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga