Валерый Макарчык: “Вяршыцца гісторыя”

Важнае Грамадства

Сустрэчу па тлумачэнні і абмеркаванні пытанняў, якія выносяцца на рэспубліканскі рэферэндум з калектывам Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна правялі старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык.

Улічыўшы жаночы састаў калектыву і галіну дзейнасці, кіраўнікі аб’яднанняў закранулі пераважна тыя пытанні, якія больш хвалююць гэту аўдыторыю. Падкрэслілі, што змяненні, унесеныя ў Асноўны Закон, не толькі захоўваюць сацыяльную скіраванасць нашай дзяржавы, але і памнажаюць гарантыі для грамадзян. Па-ранейшаму ў прыярытэце сем’і з дзецьмі, хрысціянскія каштоўнасці, клопат аб неабароненых катэгорыях насельніцтва, падтрымка сацыяльнай сферы, мірная палітыка. Паколькі ёсць рызыка “перапісвання гісторыі”, то ў праекце Канстытуцыі з’явіўся важны тэзіс аб захаванні нацыянальнай самабытнасці беларусаў і памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Асобна расказалі аб такім дапаўненні, як удакладненне статусу і ролі грамадскіх арганізацый краіны.

Напрыканцы Валерый Макарчык падкрэсліў:

– Мы перажываем той момант, калі вяршыцца гісторыя, так давайце паўдзельнічаем у гэтым працэсе дзеля будучыні краіны і нашых дзяцей.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga