Прапаноў не паступіла

Да ведама грамадзян

Вензавецкі сельскі выканаўчы камітэт інфармуе, што ў раённай газеце “Перамога” ад 1 снежня 2021 г. № 95 было размешчана паведамленне па пытанні высвятлення меркавання грамадзян аб змяненні межаў вёсак Гірычы, Кашкалы, Явар, Гнаінскія.

На падставе абзаца другога артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным упарадкаванні Рэспублікі Беларусь” і пункта 4 Палажэння аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623, грамадзяне мелі права выказаць сваё меркаванне па пытанні змянення межаў вышэйуказаных населеных пунктаў Вензавецкага сельсавета.

Прапаноў ад грамадзян у ходзе вывучэння дадзенага пытання не паступіла. Вензавецкі сельскі выканаўчы камітэт лічыць, што неабходнасць карэкціроўкі ўнесенай прапановы адсутнічае.

Старшыня Вензавецкага сельвыканкама А. І. Шымко