Пра вакцынацыю дзяцей ад “кароны”

Важнае Грамадства

У Беларусі з 27 снежня 2021 года пачалася вакцынацыя дзяцей супраць COVID-19.

Першапачаткова плануецца сфарміраваць абарону ад каранавіруснай інфекцыі сярод дзяцей 12-17 гадоў, якія часцей за іншыя дзіцячыя ўзроставыя групы ўключаюцца ў эпідэмічны працэс. У структуры дзіцячага захворвання на долю падлеткаў прыпадае больш за 41 %. Каранавірус небяспечны не толькі для дарослых. Захворванне дзяцей таксама можа працякаць цяжка і патрабаваць шпіталізацыі. Акрамя таго, дзеці становяцца крыніцай інфекцыі для дарослых.

Вакцынацыя прапануецца ўсім бацькам. Разам з тым у першую чаргу найбольш мэтазгодна зрабіць прафілактычныя прышчэпкі супраць COVID-19 дзецям, якія пакутуюць ад імунадэфіцытных станаў рознага характару, атлусцення, хранічных захворванняў. Дзецям, якія перахварэлі на COVID-19, таксама мэтазгодна прайсці курс вакцынацыі, але не раней чым праз 6 месяцаў пасля папраўкі. Таксама рэкамендуецца прышчапіць дзяцей, якія цесна кантактуюць з асобамі, для якіх вакцынацыя на дадзены момант недаступная (дзеці, малодшыя за 12 гадоў, асобы з супрацьпаказаннямі да вакцынацыі).

Для правядзення прышчэпак выкарыстоўваецца інактываваная вакцына кітайскай вытворчасці “Vero Cell”. У нас ужо назапашаны пэўны вопыт прымянення гэтай вакцыны ў дарослых. З 7 мая 2021 года вакцына ўключана ў рэестр сродкаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) для выкарыстання ў надзвычайных сітуацыях.

Вакцына створана на аснове інактываванага суцэльнага віруса, не ўтрымлівае тканак жывёл, чалавека, нежывая, з гідраксідам алюмінію для ўзмацнення імуннага адказу арганізма. Курс вакцынацыі складаецца з дзвюх доз, якія ўводзяцца з інтэрвалам 21-28 дзён. Калі ўвядзенне другой дозы вакцыны затрымліваецца больш чым на 4 тыдні, то яе варта ўвесці пры першай жа магчымасці.

Увядзенне вакцыны проціпаказана пры наяўнасці ў анамнезе анафілактычнай рэакцыі на любы кампанент або папярэдняе яе ўвядзенне.

Перад правядзеннем прышчэпкі афармляецца згода бацькоў (законных прадстаўнікоў). Дазвол на вакцынацыю даецца доктарам пасля клінічнага агляду дзіцяці і пры адсутнасці супрацьпаказанняў у адпаведнасці з інструкцыяй па медыцынскім выкарыстанні імунабіялагічнага лекавага сродку, агульнай характарыстыкай лекавага прэпарата.

Даведачна: вакцынацыю ад COVID-19 дзецям праводзяць у Вялікабрытаніі, ЗША, краінах ЕС, Украіне, КНР і іншых краінах.

Алена ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: