Новыя магчымасці для нашых кліентаў

Важнае Да ведама грамадзян

Аб’явы, віншаванні, спачуванні можна аплаціць праз ЕРИП

Звяртаем увагу, што з 1 студзеня 2022 года паслугі па надрукаванні аб’яваў, падзякаў, спачуванняў, віншаванняў у раённай газеце “Перамога” юрыдычныя і фізічныя асобы могуць аплаціць не толькі ў касе рэдакцыі, у банку або на пошце, але яшчэ і дыстанцыйна – з дапамогай сістэмы “Разлік” адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (ЕРИП).

Як зрабіць гэта правільна?

Па-першае, тэкст вашай аб’явы, спачування ці віншавання трэба прадставіць спецыялісту па рэкламе Марыне Антонаўне Ляшчун, якая дапаможа вам вызначыць суму аплаты. Зрабіць гэта можна адным з наступных спосабаў:

– выслаць электронным пісьмом на e-mail рэдакцыі: drgp21@mail.ru;

– адправіць па факсе: 8-01563- 2-12-09;

– даслаць SMS-паведамленнем ці праз дадатак Viber на тэлефон службы рэкламы: 8-029-6969709;

– прадыктаваць, патэлефанаваўшы на нумар рэкламнага аддзела 8-01563- 2-12-09.

Пасля таго, як тэкст вашай аб’явы, спачування ці віншавання атрымала наша спецыяліст і даведалася пра колькасць выхадаў (надрукаваць у адным, двух або больш нумарах газеты), яна зможа назваць вам дакладную цану паслугі.

Каб аплаціць суму дыстанцыйна з дапамогай інтэрнэт-банкінга, неабходна выканаць наступныя дзеянні:

– зайдзіце ў сістэму “Разлік” (ЕРИП);

– выберыце пункт “СМІ”;

– у алфавіце абазначце літару “П”;

– знайдзіце назву “Перамога”;

– выберыце пункт “Рэкламныя паслугі”;

– увядзіце сваё прозвішча, імя, імя па бацьку;

– увядзіце суму плацяжу;

– націсніце “Аплаціць” – аперацыя завершана.

Адразу ж пасля ажыццяўлення вамі электроннага плацяжу паведамленне пра плацёжную аперацыю з вашымі данымі паступіць на электронную пошту рэкламнага аддзела рэдакцыі, і наша спецыяліст выканае вашу заяўку.

Спадзяёмся, што паслуга дыстанцыйнай аплаты зробіць падачу рэкламы для пастаянных і новых кліентаў рэдакцыі больш хуткай і даступнай.

Разам з тым, звяртацца ў рэкламны аддзел вы можаце і асабіста, але памятайце, што ў гэтым выпадку плацяжы ў касу прымаюцца выключна наяўнымі грашыма.

Мы заўсёды рады вас бачыць і чуць. Выбірайце для сябе найбольш зручную форму супрацоўніцтва.

Рэдакцыя газеты “Перамога”     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga