Межы не зменяцца

Да ведама грамадзян

Парэцкі сельскі выканаўчы камітэт інфармуе, што ў раённай газеце “Перамога” ад 4 снежня 2021 года № 96 было размешчана паведамленне па пытанні высвятлення меркавання грамадзян аб змяненні межаў вёсак Вялікая Воля, Ганчары, Гута, Дзямянаўцы, Руда Яварская, Чырвоны Бор, Шаршні.

На падставе абзаца другога артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным упарадкаванні Рэспублікі Беларусь” і пункта 4 Палажэння аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623, грамадзяне мелі права выказаць сваё меркаванне па пытанні змянення межаў вышэйуказаных населеных пунктаў Парэцкага сельсавета.

Прапаноў ад грамадзян у ходзе вывучэння дадзенага пытання не паступіла. Парэцкі сельскі выканаўчы камітэт лічыць, што неабходнасць карэкціроўкі ўнесенай прапановы адсутнічае.

Старшыня Парэцкага сельвыканкама А. А. Ядэйка