Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

Важнае Здарэнні і бяспека

З 10 па 16 студзеня 2022 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 68 паведамленняў, 5 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненага злачынства, 27 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 36 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 44  правапарушальнікі, узбуджана 6 крымінальных спраў.

Куды знік рухавік?

На адзін з падворкаў гарадскога пасёлка Наваельня наведаўся невядомы злодзей. Пасля візіту зламысніка гаспадар недалічыўся рухавіка ад аўтамабіля “Газ-66” коштам 1450 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Міліцыя просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра акалічнасці крадзяжу, паведаміць на нумар 102 або ўчастковаму інспектару міліцыі.

Квартплату перавяла, засяліцца не змагла

Жыхарка адной з вёсак Дзятлаўшчыны, якая вучыцца на другім курсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у час пошукаў жылля ў дадатку Viber звязалася з мужчынам, які паабяцаў здаць ёй кватэру ў наём. За мяркуемую арэнду дзяўчына перавяла махляру 600 рублёў, але ключоў ад кватэры так і не дачакалася. Па дапамогу яна звярнулася да праваахоўнікаў.

Спачатку грошы, а калі аўтамабіль?

Жыхар аднаго з гарпасёлкаў нашага раёна патраціў 26 388 рублёў, каб набыць аўтамашыну “Аўдзі-А6” у лідчаніна, але так і застаўся без транспартнага сродку. Прадавец, завалодаўшы буйной сумай, не спяшаўся прыганяць абяцаны аўтамабіль, пакупніку нічога не заставалася, як звярнуцца да праваахоўнікаў.

Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: