Каб дагавор электразабеспячэння не парушаўся

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Пры здачы жылля ў арэнду не забудзьце папярэдзіць энергетыкаў

Часам суб’екты гаспадарання, парушаючы дзеючае заканадаўства, здаюць у арэнду жылыя памяшканні без апавяшчэння энергазабяспечвальных арганізацый, што дазваляе арандатарам плаціць па больш нізкім тарыфе, чым устаноўлены для абанента. Адказнасць за такія дзеянні – штраф у памеры да 10 базавых велічыняў, для індывідуальных прадпрымальнікаў – да 25 базавых велічыняў, для юрыдычных асобаў – да 50 базавых велічыняў.

Абанент пры здачы ў арэнду, у тым ліку фінансавую арэнду, або перадачы ў бязвыплатнае карыстанне, гаспадарчае вядзенне або аператыўнае кіраванне аб’екта электразабеспячэння, абавязаны на працягу 10 каляндарных дзён з дня ўступлення ў сілу дагавора арэнды, або фінансавай арэнды, або бязвыплатнага карыстання пісьмова паведаміць у энергазабяспечвальную арганізацыю назву арганізацыі-арандатара (пазыкаатрымальніка), характар яе дзейнасці, тэрмін арэнды, фінансавай арэнды, бязвыплатнага карыстання, рэквізіты дагавора і іншыя звесткі, неабходныя для ўнясення дапаўненняў і змяненняў у дагавор электразабеспячэння, дагавор электразабеспячэння з уладальнікам блок-станцыі.

Аналагічны парадак устаноўлены для абанента пры далучэнні да электрычных сетак субабанентаў, якія знаходзяцца ў яго ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні.

Пераканаўча просім вас у выпадку далучэння да вашых сетак субабанентаў або арандатараў накіраваць інфармацыю на адрас энергазабяспечвальнай арганізацыі.

Тэлефоны для даведак: 6-79-33, 6-78-55.

Дзятлаўскі РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga