Галоўныя прыярытэты – захаванне суверэнітэту, міру і стабільнасці ў грамадстве

Важнае Грамадства

Дзятлаўскі раённы прафсаюзны лідар работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак абмеркаваў са сваім актывам ключавыя моманты праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які будзе вынесены на ўсенароднае галасаванне.

Старшыня райкама прафсаюза адзначыў, што Рэспубліка Беларусь была і застаецца суверэннай дзяржавай з выяўленай сацыяльна-арыентаванай эканомікай, галоўнымі каштоўнасцямі якой з’яўляюцца захаванне нацыянальнай самабытнасці, культурных і духоўных традыцый, забеспячэнне міру і сацыяльнай справядлівасці ў грамадстве.

– Беларусь – міралюбівая краіна – гэта яе галоўны пасыл у правядзенні знешняй палітыкі. У сувязі з гэтым, Канстытуцыю прапануецца дапоўніць палажэннем аб тым, што наша дзяржава выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў дачыненні да іншых краін. Вельмі важнымі з’яўляюцца прапанова курсу на далейшае развіццё сацыяльных праграм, накіраваных на падтрымку шматдзетных сем’яў, дзяцей-сірот, інвалідаў і пажылых людзей, гарантыя грамадзянам краіны на ахову здароўя, якая ўключае бясплатнае лячэнне за кошт дзяржаўных сродкаў, – сказаў Уладзімір Фёдаравіч. – Значную ролю ў захаванні балансу і раўнавагі органаў улады мае прапанаванае наданне Усебеларускаму народнаму сходу канстытуцыйнага статуса і надзяленне яго істотнымі паўнамоцтвамі.

На прадпрыемствах і ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу Дзятлаўшчыны старшыні пярвічак актыўна абмяркоўваюць з членамі прафсаюза змяненні і дапаўненні галоўнага дакумента краіны, – дадаў Уладзімір Казак.

Таксама ў пасяджэнні прыняў удзел старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык. Ён падкрэсліў, што прапанаваны праект абноўленага Асноўнага Закона захоўвае сацыяльную накіраванасць нашай дзяржавы: абараняе ўразлівыя катэгорыі грамадзян і стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця кожнага чалавека; засцерагае беларускую самабытнасць ад негатыўных знешніх уплываў.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: