Дзятлаўчане адсвяткавалі Хрышчэнне Гасподняе

Важнае Грамадства

19 студзеня ў Дзятлаве на верхнім возеры прайшло свята Хрышчэння Гасподняга.

У дзень Богаяўлення каля вадаёма сабраліся людзі, служыцелі мясцовага храма святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай, каб здзейсніць сумесную малітву і асвяціць іардань.

Малебен правёў благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель. Ён пажадаў усім прысутным моцнага здароўя, дабрабыту, душэўнага спакою і любові, каб жыццё было светлым і шчаслівым, а кожны дзень – напоўнены добрымі і светлымі падзеямі.

Усе жадаючыя, каб умацаваць свае духоўныя і фізічныя сілы, акуналіся ў палонку, хтосьці проста падыходзіў і ўмываўся асвечанай вадой. Ратаўнікі і прадстаўнік раённай арганізацыі АСВОД увесь час былі побач і дапамагалі людзям бяспечна прайсці абрад акунання.

На беразе валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа падавалі купальшчыкам коўдры і частавалі ўсіх жадаючых гарачым чаем.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga