“Зімовая казка” жылкамунгаса

Важнае Грамадства

Камунальныя службы нашага раёна ўмеюць не толькі дзятлаўчан парадаваць навагоднім убранствам, але і на сваіх працоўных месцах стварыць святочны настрой.

Тым больш, стымулам з’яўляюцца добрыя прызы ад арганізацыі лепшым навагоднім дызайнерам.

– У Дзятлаўскім РУП ЖКГ распрацавана палажэнне ўнутранага конкурсу “Зімовая казка” па падрыхтоўцы да навагодніх святаў кабінетаў і ўчасткаў. Пераможцы і прызёры атрымаюць ад адміністрацыі грашовы прыз, – расказаў намеснік начальніка арганізацыі Віктар Дзедуль.

Як і штогод, работнікі жылкамунгаса пастараліся на славу, прымянілі фантазію і падручныя матэрыялы. Каб задаць правільны святочны настрой, аб’езд канкурсантаў разам з журы правялі Дзед Мароз і Снягурачка.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga