“Вясёлка жыцця” для асаблівых дзятлаўчан

Важнае Грамадства

З 24 лістапада па 3 снежня ў рамках акцыі “Свет дабра”, прымеркаванай да Дня інвалідаў, на Дзятлаўшчыне быў рэалізаваны раённы анлайн-праект “Вясёлка жыцця”.

Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Чайкоўская расказала:

– Праект актуальны, бо, на жаль, людзі з інваліднасцю ўспрымаюцца сярод нас як нешта незвычайнае, асаблівае. Прыспеў час мяняць гэты стэрэатып, і пачынаць варта з дзяцей: яны наша будучыня. Так узнікла ідэя анлайн-праекта “Вясёлка жыцця”. Вясёлка сімвалізуе радасць, любоў. Наша задача – агарнуць кожнае асаблівае дзіця клопатам, падарыць радасць адкрыццяў і стасункаў праз культурна-дасугавыя віды дзейнасці з равеснікамі і дарослымі, што паспрыяе больш цеснаму далучэнню да жыцця грамадства.

Каардынатарамі раённага праекта выступілі аддзел адукацыі райвыканкама і раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Удзельнікамі – установы дашкольнай, спецыяльнай, дадатковай і агульнай сярэдняй адукацыі.

“Вясёлка жыцця” складалася з сямі яркіх дзён, напоўненых цікавымі падзеямі, кожнаму з іх быў прысвоены пэўны колер.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga