Валерый Макарчык: “…Калі гэта выгадна ўладам краін Захаду”

Грамадства Свежыя навіны

Увесь свет прадаўжае сачыць за сітуацыяй на беларуска-польскай граніцы, а міжнародныя праваабарончыя арганізацыі дагэтуль не далі прававую ацэнку дзеянням польскіх ваенных і сілавікоў.

Дзятлаўчане дзеляцца сваімі меркаваннямі па гэтай тэме.

Валерый Макарчык, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў:

– Я чытаю навіны, сачу за сітуацыяй на беларуска-польскай граніцы, бачу, як Еўропа, куды імкнуліся мігранты, рэагуе на гэту праблему. Складваецца трывалае адчуванне, што дэмакратычныя погляды, абарона правоў чалавека носяць у гэтых краінах сітуацыйны характар.

Асабліва расчаравалі паводзіны нашых бліжэйшых суседзяў-палякаў, іх стаўленне да мігрантаў. Людзям дапамагаюць толькі тады, калі гэта выгадна ўладам краін Захаду. З другога боку, паглядзіце, што ў гэтай сітуацыі зрабілі беларусы. Практычна з першых дзён Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі разам з іншымі нашымі грамадскімі арганізацыямі – “Беларускім саюзам жанчын”, “БРСМ” – пачала аказваць дапамогу людзям, якія трапілі ў складаную сітуацыю на беларуска-польскай граніцы. Накіравала туды ўжо больш за 20 машын гуманітарнай дапамогі. Далучыліся да працэсу галіновыя прафсаюзы, уся беларуская грамадскасць. Мы не вядзём палітыку двайных стандартаў, у адрозненне ад многіх краін Еўропы. Беларусы заўжды славіліся сваёй добразычлівасцю і цяпер чарговы раз праявілі яе ў поўнай меры. Такі ёсць наш менталітэт: мы гатовы ўсім працягнуць руку дапамогі. Мы самі перанеслі на сваёй тэрыторыі войны і страты, пагэтаму не можам застацца ў баку ад чужой бяды.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga