Сустрэча з “сярэбраным” лідарам групы

Важнае Спорт і турызм

У рамках адкрытага чэмпіянату горада Ліды па міні-футболе адбылася гульня паміж камандамі “Граніт-Агра” і “Гедымін”.

У першай палове матча, нягледзячы на аператыўныя контратакі, актыўнасць у абароне, упэўненыя дзеянні ў сваёй зоне нашага галкіпера Мікалая Рагачова, сапернікам удалося забіць тры мячы.

У пачатку другога тайма дзятлаўчане актывізаваліся: Аляксандр Шышня скараціў адставанне – 3 : 1.

Аднак адсутнасць рада ключавых футбалістаў, траўма аднаго з выніковых гульцоў Дзяніса Трафімчыка не дазволілі нашай камандзе трымаць узяты тэмп і аказаць паўнацэннае супраціўленне лідчанам.

Як вынік, чатыры безадказныя мячы ў варотах “Граніт-Агра” і паражэнне з лікам 7 : 1.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота з https://vk.com/lida_champ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga