Шматдзетныя сем’і атрымалі падарункі ад “Белай Русі”

Важнае Здарэнні і бяспека Падзеі

У межах другога этапу рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год” прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС уручылі дзятлаўчанам карысныя падарункі.

Аўтаномны пажарны апавяшчальнік з нагоды надыходзячых святаў атрымалі дзесяць шматдзетных сем’яў раёна. Яго перадалі гаспадыням кватэр начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, намесніца старшыні раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вольга Рагачова, загадчыца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава Святлана Ус і намесніца загадчыцы ясляў-сада № 1 горада Дзятлава Святлана Іода.

Інспектар Дзятлаўскага РАНС Яўген Ясюкайць расказаў, што аўтаномны пажарны апавяшчальнік можа стаць сапраўдным сямейным абаронцам, паказаў, як правільна карыстацца прыладай і нагадаў правілы бяспекі ў навагоднія святы.

Акцыя “Бяспечны Новы год” прадоўжыцца на Дзятлаўшчыне да 31 снежня і прынясе з сабою яшчэ нямала добрых сюрпрызаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga